Беларусы працягваюць віншаваць нашу жаночую эстафетную каманду з золатам Алімпіяды ў Пхёнчхане

24 февраля 2018

Трыумфальная перамога выдатнай чацвёркі дагэтуль у топе навін і сацыяльных сетак. Балельшчыкі абмяркоўваюць поспех і захапляюцца нашымі біятланісткамі. Асабліва радуюцца спартсмены, якія ведаюць і разумеюць, чаго вартае трапіць на п’едэстал гонару.

Адным з першых нашых залатых дзяўчат у сваім акаўнце павіншаваў хакейны клуб "Дынама-Мінск". Каманда сачыла і за гонкай, і за ўзнагароджаннем.

Беларусы ў сацсетках дамаўляюцца сустракаць нашых біятланістак у Нацыянальным аэрапорце Мінск. Вялікая дэлегацыя спартсменаў з Пхёнчхана вернецца дамоў 27 лютага. Прыбыццё запланавана на 12:40.