Беларусы спыніліся за крок ад медаля моладзевага чэмпіянату Еўропы па валейболе

5 октября 2020
Моладзевая зборная Беларусі па валейболе не змагла ўзяць медалі чэмпіянату Еўропы ў Чэхіі. Уступіўшы ў паўфінале італьянцам, 0:3, у матчы за бронзу наша каманда з такім жа лікам была слабейшая за  Бельгію. Золата турніру дзявяты раз у гісторыі выйграла Расія, якая ў фінале адолела Італію, 3:1.