Беларусы атрымліваюць другую перамогу на чэмпіянаце свету па хакеі

30 апреля 2019

Некалькі хвілін назад  завяршыўся матч нашай зборнай з камандай Венгрыі. У кожным перыядзе нашы  хакеісты закінулі па адной шайбе. Вынік - 3:1. Вызначыліся  Мікіта Феакцістаў, Яўген Лісавец і Джэф Плат. Сапернік адказаў толькі адным дзейсным кідком бліжэй да канца сустрэчы. Беларусь набірае шэсць ачкоў і дзеліць першае месца з камандай Паўднёвай Карэі. Сёння азіяцкая дружына была мацнейшай за  Славенію, 5:3.

Наступны паядынак на чэмпіянаце свету ў Казахстане беларусы правядуць у чацвер, 2 мая,  супраць каманды Славеніі.