Беларусы спадзяюцца на новыя медалі

14 февраля 2014
Ці ўдасца Дар'і Домрачавай паўтарыць свой алімпійскі поспех або сёння ва ўсёй красе пакажа сябе Надзея Скардзіна, якая радуе апошнім часам сваёй дакладнай стральбой? Менш за дзве гадзіны да старту індывідуальнай гонкі на 15 кіламетраў. Менавіта ў гэтай дысцыпліне на Гульнях у Ванкуверы Домрачава заваявала бронзавы медаль. Сёння Дар'я адправіцца на дыстанцыю 13-й, Скардзіна атрымала 18-ы стартавы нумар, Надзея Пісарава - 47-ы, Людміла Каліньчык - 61-ы. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал Беларусь 2. Пачатак у 16:55. За 15 хвілін да старту біятлона ў барацьбу ўступяць фрыстайлісткі. Галоўныя надзеі зборнай Беларусі тут звязаны з Алай Цупер. У дадатак дэбютуе на Алімпійскіх гульнях і маладая Ганна Гуськова. Фінал у лыжнай акрабатыцы запланаваны на 20:30.