Беларусы на выездзе згуляюць з нарвежцамі ў кваліфікацыі гандбольнага Еўра-2022

8 января 2021

Мужчынская зборная Беларусі правядзе сёння свой другі матч кваліфікацыі гандбольнага чэмпіянату Еўропы 2022 года. У першым, нагадаем, нашы гандбалісты святкавалі перамогу над сапернікам. Праўда, у Нарвегію, дзе пройдзе паядынак, адправіўся дубль нашай каманды. Кіраваць беларусамі ў матчы будуць Алег Шарэйка і Дзмітрый Нікуленкаў. Такія меры звязаны з жорсткімі абмежаваннямі з-за каранавіруса. І вядучыя гульцы нашай зборнай рызыкавалі захраснуць у каранціне і не трапіць на чэмпіянат свету. Прамую трансляцыю сустрэчы пакажа "Беларусь 5" у 20:05.