Толькі што завяршылася першая гонка на другім этапе Кубка свету па біятлоне ў Кантыялахці. Мужчынскі спрынт беглі і пяцёра беларусаў. Лепшым з іх стаў Сяргей Бачарнікаў, ён заняў 13 месца - гэта лепшы вынік нашых хлопцаў у сезоне. Акрамя таго, ачкамі вылучыўся Максім Варабей - 19 месца, 35-ы Антон Смольскі, ён таксама ў ачках. Яшчэ з вялікім нецярпеннем чакаем аналагічную дысцыпліну ў жанчын. Бо Дзінара Алімбекава пасля дзвюх гонак 4-я ў агульным заліку, двойчы паляпшала свае асабістыя дасягненні на мінулым тыдні. Выйдзе на дыстанцыю і яшчэ адна алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана Ірына Крыўко, а таксама Алена Кручынкіна і Ганна Сола. У 18:20 пачнецца прамая трансляцыя на "Беларусь 5". Наш спартыўны канал, дарэчы, пакажа ўсе гонкі этапу.
Беларусы на этапе Кубка свету па біятлоне
3 декабря 2020













