Беларусы могуць разлічваць на ліцэнзіі Алімпіяды-2020 у веласпорце на трэку

1 марта 2017

Распавялі спартсмены і трэнеры па вяртанні з Лос-Анджэлеса.

Там прайшоў заключны этап Кубка свету. У скрэтчы Яўген Каралёк не толькі стаў лепшым у ЗША, але і выйграў агульны залік у гэтай дысцыпліне. Трэці тут яшчэ адзін беларус - Раман Раманаў.