Беларусы - чэмпіёны свету па скачках на батуце - 2019

29 ноября 2019
Беларускія батутысты заваёўваюць залаты медаль на чэмпіянаце свету, які ў гэтыя дні праходзіць у Токіа. Сёння нашы хлопцы сталі лепшымі ў камандных спаборніцтвах, пакінуўшы ззаду сваіх галоўных канкурэнтаў - каманды Кітая і Расіі, гэта значыць - наймацнейшыя зборныя планеты. Зазначым, што апошні раз такога поспеху на планетарных форумах беларускія атлеты ў дадзеным відзе праграмы дабіваліся 25 гадоў таму. З перамогай членаў нацыянальнай каманды па скачках на батуце Уладзіслава Ганчарова, Алега Рабцава, Івана Літвіновіча і Аляксея Дударава павіншаваў Кіраўнік дзяржавы. 

"Гэта было яркае выступленне, якое дазволіла апярэдзіць моцных сапернікаў і пацвердзіла найвышэйшы клас беларускай школы скачкоў на батуце". Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсменам новых вялікіх перамог і поспехаў.

Заўтра - фінал у мужчынскіх сінхронных скачках. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5"


Адзначым, ужо заўтра адбудзецца фінал у мужчынскіх сінхронных скачках, куды сёння прабіліся наш алімпійскі чэмпіён Уладзіслаў Ганчароў і чэмпіён свету і Еўропы Алег Рабцаў. "Беларусь 5" пачне прамую трансляцыю медальных скачкоў у 12:25. Дарэчы, чэмпіянат свету ў Токіа - тэставы перад  летняй Алімпіядай.