Беларусы без медалёў у гонках праследавання на чэмпіянаце свету па біятлоне ў славенскай Паклюцы

15 февраля 2021
Беларусы без медалёў у гонках праследавання на чэмпіянаце свету па біятлоне ў славенскай Паклюцы. Ганна Сола, якая ўзяла бронзу ў спрынце, адпаведна сыходзіла трэцяй на дыстанцыю ў пасьюце, але дапусціўшы 8 промахаў - па два на кожным агнявым рубяжы - на фінішы яна перамясцілася на 26-е месца. А лепшы час сярод беларусак паказала Дзінара Алімбекава, якая перамясцілася з 40-й пазіцыі на 21-ю, у алімпійскай чэмпіёнкі дзве незакрытыя мішэні. Алена Кручынкіна свой радок не змяніла - 49-я. Цірыль Экхаф з Нарвегіі ўзяла золата. 

У мужчын жа роўных не было прадстаўніку Францыі Эмільену Жаклену. Ён прайшоў гонку без штрафных кругоў, з беларусаў лепшы вынік - 34-е месца ў Антона Смольскага - 4 разы ён памыліўся на стрэльбішчах, 51-шы Максім Варабей, на тры пазіцыі ніжэй - Сяргей Бачарнікаў. Сёння на планетарным форуме выхадны, заўтра - жаночая індывідуальная гонка.