Беларускі сцяг на адкрыцці Алімпійскіх гульняў панясе Ала Цупер

7 февраля 2018

Свет імкліва набліжаецца да зімовай Алімпіяды ў Пхёнчхане. І як стала вядома сёння, сцяганосцам зборнай Беларусі на цырымоніі адкрыцця галоўных Гульняў чатырохгоддзя стане алімпійская чэмпіёнка Сочы фрыстайлістка Ала Цупер.

А сёння ў 9 раніцы па беларускім часе ў алімпійскай вёсцы, дзе пражывае наша дэлегацыя, урачыста быў падняты дзяржаўны флаг нашай краіны. У цырымоніі прынялі ўдзел мэр вёскі Сеун Мін Ру, шэф місіі Аляксандр Баравуля, пасол Беларусі ў Паўднёвай Карэі Андрэй Папкоў, нашы спартсмены і трэнеры.

Узняцце флага - адна з найстарэйшых традыцый на Алімпійскіх гульнях. Яна папярэднічае цырымоніі адкрыцця саміх Гульняў і азначае, што спартсмены гатовыя змагацца за медалі. У Пхёнчхане гэта адбудзецца 9 лютага. Прамую трансляцыю ў 13:55 у пятніцу будзе весці тэлеканал "Беларусь 1".