Беларускае трыа спынілася за крок ад п'едэстала ў камандных спаборніцтвах на чэмпіянаце Еўропы па сучасным пяцібор'і

12 июля 2013

Беларускае трыа ў складзе Таццяны Елізаравай, Ганны Васілёнак і Кацярыны Арол спынілася за крок ад п'едэстала ў камандных спаборніцтвах на чэмпіянаце Еўропы па сучасным пяцібор'і. Нашы дзяўчаты набралі ў выніку 5252 балы і не дабралі да бронзы 10 балаў. Чэмпіёнкамі Еўропы ў гэтым відзе сталі брытанкі.