Беларускае дэрбі ў рамках тэніснага турніру праходзіць у Індыян-Уэлсе

7 марта 2019

У першым крузе гэтымі хвілінамі гуляюць беларускі Вікторыя Азаранка і Вера Лапко. Да гэтага нашы тэнісісткі паміж сабой не сустракаліся. У першым сэце Азаранка была мацнейшай 6:2. У другім таксама вядзе 5:2. Пераможца супрацьстаяння чакае Серэна Уільямс. Са стадыі 1/32 стартуюць беларускі Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка. Прызавы фонд турніру амаль 9 мільёнаў долараў. Трансляцыі з амерыканскіх кортаў сёння будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".