Беларускаму дэрбі на Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе ўсё-такі быць. Вікторыя Азаранка сёння ноччу без праблем аформіла перамогу над аўстрыйкай Барбарай Хаас 6:1, 6:2 і ў наступнай стадыі турніру сустрэнецца з Арынай Сабаленкай.
Першая ракетка Беларусі ў гэты ж час перамагла францужанку Дадэн 7:6, 6:4. Адзначым, у вочным супрацьстаянні паміж нашымі тэнісісткамі з лікам 1:0 лідзіруе Арына Сабаленка.
Беларускае дэрбі на Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе
2 сентября 2020













