Беларускі цяжкавагавік Аляксандр Усцінаў сёння правядзе адзін з найважнейшых паядынкаў у кар'еры

25 ноября 2017

Бой за званне чэмпіёна свету па версіі Сусветнай баксёрскай асацыяцыі. Беларускі цяжкавагавік Аляксандр Усцінаў сёння правядзе адзін з найважнейшых паядынкаў у кар'еры. На рынгу нямецкага Аберхаўзена беларус сустрэнецца з Мануэлем Чарам з Германіі. Усцінаў правёў 35 баёў на прафесійным рынгу, у яго 34 перамогі, 25 - накаўтам. Чар жа з 34 паядынкаў выйграў 30. Такім чынам, у 22:45 прамая трансляцыя супрацьстаяння пачнецца на тэлеканале "Беларусь 5".