Беларускі тэнісіст Ілья Івашка ўпершыню выйшаў у паўфінал турніру ATP

24 февраля 2018
У французскім Марсэлі 193-і нумар сусветнага рэйтынгу ў чвэрцьфінале ў трох партыях выбіў з розыгрышу француза Нікаля Маю 4:6, 6:3, 7:5. Зараз беларус у паўфінале, дзе пазмагаецца з 16-й ракеткай свету - Люка Пуэм з Францыі. Сустрэча пройдзе сёння і пачнецца прыблізна ў 7 вечара па беларускім часе. Дагэтуль беларускія тэнісісты не маглі прабіцца на такую вышыню на працягу 13-ці гадоў. У 2005 годзе Максім Мірны ў паўфінале спаборніцтваў у Нотынгеме выйграў у бельгійца Аліўе Рохуса, затым саступіў у фінале французу Рышару Гаске.