Новая рэкордная пазіцыя для Ільі Івашкі ў рэйтынгу АТР. Першая ракетка Беларусі ў абноўленым табелі падняўся на 7 радкоў і зараз размяшчаецца на 45-м месцы. Нагадаем, на мінулым тыдні Івашка дабраўся да паўфіналу на турніры ў Нур-Султане. Між тым Ягор Герасімаў пакінуў першую сотню, зараз ён 112-ты ў свеце.
Беларускі тэнісіст І. Івашка падняўся на 45-е месца ў рэйтынгу ATP
27 сентября 2021













