Ігар Бокі заваяваў чацвёртае золата Паралімпіяды

29 августа 2021
Беларускі плывец Ігар Бокі працягвае заваёўваць залатыя ўзнагароды для нашай краіны на Паралімпійскіх гульнях у Токіа. А яго канкурэнтам  мы можам толькі паспачуваць і параіць працягваць захапляцца дасягненнямі Ігара. У чарговы спаборніцкі дзень  Бокі атрымаў прыгожую перамогу на 50 м вольным стылем, дзе паўтарыў свой жа рэкорд на Паралімпіядзе. Гэтае золата стала для ўраджэнца Бабруйска чацвёртым! А ў агульнакамандным медальным заліку Беларусь зараз знаходзіцца  на 13 пазіцыі. 

Усяго ж у кар'еры беларускага Майкла Фелпса (так Ігара завуць спартыўныя журналісты па ўсім свеце) 15 узнагарод Паралімпійскіх гульняў найвышэйшай вартасці. Першыя ён заваяваў у Лондане.