Беларускі плывец Ігар Бокі выйшаў у фінал

10 сентября 2016

Ігар Бокі на шляху да сваёй другой узнагароды Паралімпійскіх гульняў. І гэтае золата сапраўды блізка, бо беларускі плывец выйшаў у фінал, адначасова абнавіўшы ўласны рэкорд Гульняў на дыстанцыі 200 метраў комплексным стылем. Фінал адбудзецца найбліжэйшай ноччу. Нагадаем, што Бокі на Паралімпіядзе ў Бразіліі ўжо браў золата на стаметроўцы батэрфляем.

На жаль, Сяргей Бурдукоў у спаборніцтвах па скачках у даўжыню стаў пятым, хоць пасля некалькіх спроб быў вельмі блізкі да п'едэстала.