Беларускі малатабоец Іван Ціхан выйграў серабро

11 июля 2016

Іван Ціхан вяртаецца ў сусветную эліту. На чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Амстэрдаме беларускі малатабоец выйграў серабро. Пасля трох спроб Ціхан ішоў трэцім, але ў выніку здолеў палепшыць вынік і паслаць снарад у раён адзнакі 78 метраў 84 сантыметры. Яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі Сяргей Каламоец заняў 6-е месца.

Такім чынам, па выніках кантынентальнага турніру ў скарбонцы зборнай Беларусі тры ўзнагароды. Золата Таццяны Халадовіч у кіданні кап'я і два сярэбраныя медалі - у Івана Ціхана ў кіданні молата і Аліны Талай у бегу на 100 метраў з бар'ерамі. У агульнакамандным заліку Беларусь на 12-м месцы.