Беларускі аматарскі футбол атрымаў сусветнае прызнанне

5 июля 2013

Напярэдадні каманда Мінскага раёна Іслач узяла трэцяе месца на рэгіянальным Кубку УЕФА. Упершыню ў гісторыі айчыннага футбола аматарскі клуб дасягнуў такога ўзроўню.


З чэмпіёнамі сустрэўся Аляксей Кандраценка.


У паўабаронцы Аляксандра сёння выхадны. Нагода прыйсці на трэніроўку Іслачы ў якасці гледача. Напярэдадні футбольны клуб заваяваў бронзу на рэгіянальным Кубку УЕФА - галоўным турніры ў свеце сярод аматарскіх каманд. Нашы хлопцы італьянцам і іспанцам ні ў чым не ўступалі.


Гульцы Іслачы прайшлі адбор на ўзроўні беларускіх клубаў і выйшлі ў плэй-оф Кубка УЕФА. Восем лепшых еўрапейскіх клубаў. І вось у нашых хлопцаў трэцяе месца. Заслужаная ўзнагарода, якую яны чакалі чатыры гады.


Дасягненне футбалістаў Мінскага раёна не засталося па-за ўвагай і на высокім спартыўным узроўні.


База каманды - у пасёлку Тарасава. Аднак толькі фармальная.


Пакуль у футбольнага клуба Іслач няма сваёй пляцоўкі для трэніровак і гульняў. Але пытанне па стварэнні стадыёна ўжо вырашаецца.


Плануецца, што на полі ў Тарасаве футболам будуць займацца і дзеці.


З гэтага года Іслач - у прафесійнай футбольнай лізе. Так што гісторыя перамог клуба ў Беларусі і за мяжой толькі пачынаецца.