Беларускі клуб упершыню ў гісторыі ў плэй-оф гандбольнай Лігі чэмпіёнаў

5 марта 2016

Сярод наймацнейшых 16 каманд Еўропы прабіўся БГК імя Мяшкова. У стыкавым матчы ў адказ у Брэсце беларусы абгулялі дацкі "Ск'ерн" - 27:23. Першая гульня клубаў, нагадаем, завяршылася нічыёй, 31:31. За выхад у чвэрцьфінал БГК пазмагаецца з клубам, які зойме 2 месца ў групе В. Гэта будзе альбо іспанская "Барселона", альбо польская каманда "Віве". Сапернік стане вядомы ўжо заўтра.