Беларускі хакеіст Павел Варабей працягне кар'еру ў "Аўтамабілісце"

17 мая 2019

Пра гэта паведамляе прэс-служба КХЛ. 21-гадовы абаронца мінулы сезон правёў у "Сібіры", за якую згуляў 27 матчаў і набраў два асістэнцкія балы. Адзначым, паміж клубамі з Новасібірска і Екацерынбурга адбыўся абмен. Замест Вараб'я ў зваротным кірунку пройдзе нападаючы Аляксандр Тарчанюк.