Беларускі гімн гучыць над алімпійскім Сочы

12 февраля 2014

Цырымонія ўзнагароджання. Дар'я Домрачава - на вышэйшай прыступцы алімпійскага п'едэстала. Фантастычная спартсменка, фантастычная перамога, пра якую ўжо суткі гаворыць уся Беларусь. Такія моманты дарагога вартыя… Беларусы адзіныя ў пачуцці гонару і ўдзячнасці за гэты трыумф, гэтыя эмоцыі робяць краіну яшчэ больш моцнай і згуртаванай. А ўвесь свет аб Беларусі і нашых спартсменах зноў гаворыць з захапленнем.