Дзяржаўны флаг Беларусі на парадзе адкрыцця зімовых Гульняў у Сочы панясе алімпійскі чэмпіён Ванкувера - фрыстайліст Аляксей Грышын. Урачыстая цырымонія адбудзецца 7 лютага. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал Беларусь 1. Пачатак у 19.10.
Сёння ў сталіцу Алімпіяды адправіліся журналісты Белтэлерадыёкампаніі. Гэта каментатары, карэспандэнты, рэжысёры, аператары і відэаінжэнеры. Усяго 25 чалавек. Акрамя традыцыйных прамых трансляцый, беларускія гледачы змогуць убачыць самыя цікавыя ваколспартыўныя алімпійскія падзеі, пачуць меркаванні спартсменаў і трэнераў. Усё гэта - штодня ў Дзённіках Алімпіяды на Беларусь 1 пасля інфармацыйнага канала Панарама.
Алімпійскія журналісты Агенцтва тэленавін пачнуць працаваць ужо праз некалькі гадзін. Першыя сюжэты з Сочы, знятыя нашымі карэспандэнтамі, глядзіце сёння ўвечар на інфармацыйным канале Панарама.














