Беларускі фінал на турніры ў Остраве

24 октября 2020

Вікторыя Азаранка супраць Арыны Сабаленкі. У тэніснага турніру ў Остраве сёлета будзе сапраўды беларуская чэмпіёнка. Азаранка ў паўфінале перайграла грачанку Марыю Сакары 6:1, 6:3. А Сабаленка ўзяла верх над амерыканкай Джэніфер Брэдзі 6:4, 6:4. Фінальны паядынак пройдзе заўтра. Дарэчы, Азаранка і Сабаленка гулялі адна супраць адной усяго два разы. Пакуль нічыя - 1:1.