У кароткай праграме наш спартсмен набраў 76,86 бала і заняў 16 месца. Такім чынам Канстанцін не толькі гарантаваў сабе месца ў адвольнай праграме, куды ўвайшлі 24 лепшыя спартсмены сённяшняга старту, але і стаў уладальнікам алімпійскай ліцэнзіі на Гульні ў Пекін. Першым у кароткай праграме стаў прадстаўнік Японіі Юдзуру Ханю, другім - Юма Кагіяма, трэці - Нейтан Чэн.
Беларускі фігурыст Канстанцін Міюкоў паспяхова дэбютаваў на ЧС па фігурным катанні ў Швецыі
25 марта 2021













