Беларускі экіпаж "МАЗ-Спортаўто" фінішаваў 4-м на чацвёртым этапе ралі-рэйду ў Марока

17 апреля 2019

Беларускі экіпаж "МАЗ-Спортаўто" пад кіраваннем Сяргея Вязовіча фінішаваў 4-м на чацвёртым этапе ралі-рэйду ў Марока. Пераможцам заезду стаў галандзец Тон ван Генухтэн, які апярэдзіў беларусаў на 17 хвілін. У генеральнай класіфікацыі экіпаж Вязовіча займае чацвёрты радок і адстае ад лідара на 6 хвілін. Засталося яшчэ 4 этапы ралі-рэйду.