Беларускі баксёр Дзмітрый Асанаў выйграў золата на Сусветных ваенных гульнях

26 октября 2019
У Кітаі працягваюць папаўняць скарбонку медалёў беларускія вайскоўцы. На Сусветных гульнях чацвёртае золата нашай камандзе сёння прынёс баксёр Дзмітрый Асанаў. Спартсмен перамог у фінальнай сутычцы казахскага баксёра Дыльмурата Міжытава ў вагавой катэгорыі да 64 кілаграмаў. Нагадаем, што гэта другі медаль беларусаў у спаборніцтвах па боксе. Раней сярод дзяўчат бронзу выйграла Вікторыя Кебікава. І яшчэ адна бронзавая ўзнагарода сёння ад нашай жаночай зборнай па парашутным спорце.