Беларускія зоркі біятлона. Заўтра ў 18:10 у "Вялікім рэпартажы" на "Беларусь 1"

19 февраля 2015

Гэта ўжо не надзеі, а рэальныя героі ў свеце спорту. Алімпійскі трыумф беларускай зборнай па біятлоне натхніў і прымусіў радавацца сэрцы мільёнаў балельшчыкаў. Пасля поспеху нашых дзяўчат у Сочы гэты від спорту стаў неверагодна папулярны. Беларускія зоркі біятлона вядомыя ўсяму свету, але як яны прыйшлі да поспеху і дзе вучаць новых Домрачавых? Пра ўсё гэта глядзіце ў "Вялікім рэпартажы" на тэлеканале "Беларусь 1" заўтра ў 18:10.