Беларускія валейбалісты даведаліся пра сваіх сапернікаў па групавым раўндзе моладзевага чэмпіянату Еўропы 2020

28 августа 2020
Турнір пройдзе з 26 верасня па 4 кастрычніка ў Чэхіі. За залатыя медалі кантынентальнага форуму сярод спартсменаў, якія не дасягнулі 20 гадоў, будуць змагацца 12 зборных. Па выніках жараб'ёўкі каманда Сяргея Троцкага трапіла ў другую групу. Нашы хлопцы згуляюць супраць аднагодкаў з Расіі, Германіі, Турцыі, Украіны і Нідэрландаў.