Беларускія цяжкаатлеты заваявалі тры ўзнагароды на ліцэнзійным турніры да летняй Алімпіяды ў Токіа 2020. Сёння на адкрытым Кубку ў Досе ў Катары залаты медаль па суме дваябор'я ў вагавой катэгорыі да 109 кілаграмаў выйграў чэмпіён Алімпійскіх гульняў у Пекіне Андрэй Арамнаў. Раней Вадзім Ліхарад заняў першае месца ў вагавой катэгорыі да 73 кілаграмаў, а Яўген Ціханцоў у катэгорыі да 96 кілаграмаў стаў трэцім.
Беларускія цяжкаатлеты заваявалі тры ўзнагароды на турніры да летняй Алімпіяды ў Токіа
22 декабря 2018













