Беларускія цяжкаатлеты вяртаюцца з чэмпіянату Еўропы з лепшым вынікам у гісторыі каманды - 29 медалёў. У Албаніі за ўзнагароды паралельна змагаліся моладзевыя і юніёрскія зборныя. Так, дзяўчаты да 23 гадоў у выніковым заліку занялі 3-е месца, а беларускія хлопцы да 20 гадоў сталі першымі на кантыненце.
Залатыя ўзнагароды чэмпіянату Еўропы заваявалі Людміла Панкова, Анастасія Міхайленка, Генадзь Лапцеў і Ілья Жырноўскі.













