Беларускія цяжкаатлеты працягваюць заставацца без медалёў чэмпіянату свету

25 ноября 2015

Беларускія цяжкаатлеты працягваюць заставацца без медалёў чэмпіянату свету, які ў гэтыя дні праходзіць у Х'юстане. Мінулай ноччу ў катэгорыі да 77 кілаграмаў у турніры мужчын Іван Клім заняў толькі 19-е месца. Перамог Ніят Рахімаў з Казахстана. Сёння ўначы за медалі планетарнага форуму пазмагаюцца Пётр Асаёнак і Дар'я Пачобут.