Беларускія трэнеры і атлеты распавялі журналістам, як праходзіць падрыхтоўка да Еўрапейскіх гульняў

14 марта 2019
Уладзімір Самсонаў нацэлены на медаль ІІ Еўрапейскіх гульняў, а задачы для мужчынскай і жаночай зборных у камандных спаборніцтвах - прабіцца ў першую васьмёрку. Сёння беларускія трэнеры і атлеты распавялі журналістам пра ход падрыхтоўкі да будучых Гульняў і свае чаканні. Што датычыцца правядзення спаборніцтваў па настольным тэнісе падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў, яны пройдуць на вышэйшым узроўні. Амаль усе арганізацыйныя пытанні ўжо вырашаныя.

Нагадаем, спаборніцтвы па настольным тэнісе ў рамках ІІ Еўрапейскіх гульняў пройдуць у Мінску з 22 па 29 чэрвеня. Прызёры атрымаюць пуцёўку на Алімпіяду ў Токіа - 2020.