Беларускія тэнісісты за крок ад фіналу Сусветнай групы Кубка Дэвіса

6 марта 2020
Найбліжэйшыя дні стануць вырашальнымі для тых, хто змагаецца за выхад у галоўную частку найбуйнейшага каманднага турніру мужчынскіх зборных. Нашы тэнісісты аспрэчаць пуцёўку з Германіяй. Па выніках жараб'ёўкі першымі на корт выйдуць Ілья Івашка і Ян-Ленард Штруф, затым іх зменяць Ягор Герасімаў і другая ракетка гаспадароў - Філіп Кальшрайбер. У суботу гульнявы дзень стартуе з парнага супрацьстаяння, пасля чаго пройдуць яшчэ два адзіночныя матчы. Усе сустрэчы "Беларусь 5" пакажа ў прамым эфіры. Першая гульня пачнецца сёння ў 6 вечара.