Беларускія тэнісісты даведаліся сваіх сапернікаў

23 августа 2016

Беларускія тэнісісты даведаліся сваіх сапернікаў па першым крузе кваліфікацыі заключнага ў сезоне турніру Вялікага шлема - Адкрытага чэмпіянату ЗША. Арына Сабаленка згуляе з японкай Маё Хібі, Вольга Гаварцова з сербкай Аляксандрай Круніч. Сапернік Ягора Герасімава - француз Квенцін Хеліс, а Ільі Івашкі - аргенцінец Нікалас Кікер.