Беларускія тэнісісты заваёўваюць Кітай

27 сентября 2019

Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў сёння можа другі раз у кар'еры выйсці ў паўфінал турніру серыі ATP. Учора ў кітайскім Чэнду ён выбіў з розыгрышу 19-ю ракетку свету амерыканца Джона Ізнера 6:7, 7:6, 7:6 і зараз пазмагаецца з прадстаўніком Канады Дзмітрыем Шапавалавым, які займае 34-ю пазіцыю ў рэйтынгу. Герасімаў зараз знаходзіцца на рэкордным для сябе 98-м радку, але ўжо зразумела: у панядзелак Ягор паднімецца яшчэ вышэй.

Там жа ў Кітаі, але толькі ва Ухані, выступае Арына Сабаленка. Летась лепшая тэнісістка Беларусі ўзяла тут трафей і зараз яго абараняе. Сёння ў паўфінале наша спартсменка пазмагаецца з першай ракеткай планеты аўстралійкай Эшлі Барці. Прамая трансляцыя сустрэчы на "Беларусь 5" у 11:30.