Беларускія тэнісісткі вярнуліся ў Мінск

10 февраля 2020
Пры ліку 0:6 у першым сэце матча Сасновіч і Рус - момант, калі ёкнула сэрца. Такімі эмоцыямі падзялілася капітан жаночай зборнай Беларусі Таццяна Пучак па прылёце ў Мінск пасля пераможнага матча кваліфікацыі Сусветнай групы Кубка Федэрацыі. Нашы дзяўчаты, нагадаем, з лікам 3:2 у гасцях на нязручным грунце перайгралі каманду Нідэрландаў і забяспечылі сабе ўдзел у фінальным турніры ў сярэдзіне красавіка ў Будапешце. Разам з капітанам на радзіму на некалькі дзён вярнулася і адна з гераінь таго паядынку Аляксандра Сасновіч. 


Фінал Кубка Федэрацыі пройдзе ў красавіку ў Будапешце

У гэтым сезоне фінал Сусветнай групы Кубка Федэрацыі будзе праходзіць у новым фармаце. У Будапешце збяруцца 12 мацнейшых каманд, якія за за 6 дзён павінны будуць выявіць уладальніка трафея. Каманды будуць падзеленыя на 4 групы па 3 зборныя. У паўфіналы выйдуць толькі пераможцы трыа. Жараб'ёўка пройдзе ў аўторак.