Беларускія тэнісісткі даведаліся пра саперніц у першых матчах турніру ў Маямі

19 марта 2018

Вікторыя Азаранка, якая атрымала wild-card у першым крузе прэстыжнага тэніснага турніру ў Маямі, згуляе з амерыканкай Кэтрын Беліс. Саперніца Аляксандры Сасновіч у стартавым раўндзе - Крысціна Плішкава з Чэхіі. Арына Сабаленка пазмагаецца з Мэдзісан Брэнгл з ЗША. Вера Лапко праз кваліфікацыю паспрабуе прабіцца ў асноўную сетку - яе першай саперніцай стане японка Курумі Нара. Нагадаем, Вікторыя Азаранка перамагала на гэтым турніры тройчы: у 2009-м, 11-м і 16-м гадах. Яго прызавы фонд у гэтым складзе амаль 8 мільёнаў долараў.