Беларускія тэнісісткі даведаліся саперніц па стартавым раўндзе турніру WТА ў Мадрыдзе

3 мая 2019

Беларускія тэнісісткі даведаліся сваіх саперніц па стартавым раўндзе тэніснага грунтавога турніру WТА ў Мадрыдзе - прызавы фонд ледзь больш за шэсць  з паловай мільёнаў еўра. Арына Сабаленка ў першым крузе згуляе супраць 109-й ракеткі свету Святланы Кавалёвай, Вікторыя Азаранка згуляе з яшчэ адной прадстаўніцай расійскага тэніса - Дар'яй Касаткінай, а Аляксандра Сасновіч на старце выйдзе на корт супраць фіналісткі турніру ў Штутгарце,  эстонкі Анет Кантавейт. А вось Вера Лапко сваё выступленне ў Мадрыдзе завяршыла ў кваліфікацыі. 70-я ракетка свету з Беларусі прайграла Іспанцы Алене Бальшовай - абодва сэты завяршыліся з аднолькавым лікам - 2:6.