Беларускія тэнісісткі сёння пазмагаюцца за трэці круг US Open

30 августа 2018

Напярэдадні Вікторыя Азаранка ўжо працягнула пераможнае шэсце па турнірнай сетцы. Беларуска ўпэўнена абгуляла аўстралійку Дар'ю Гаўрылаву 6:1, 6:2. На чарзе ў Азаранкі Слоан Стывенс. А сёння Арыне Сабаленцы супрацьстаіць расіянка Вера Званарова. А Аляксандра Сасновіч згуляе супраць Дар'і Касаткінай.