П'едэстал наш у другім этапе танкавага біятлона на Армейскіх гульнях у Алабіне. Другім фінішаваў экіпаж з Казахстана - ён быў аштрафаваны за памылкі пры стральбе па мішэнях. На трэцім месцы - каманда з Ірана. Поспеху беларускаму экіпажу ўдалося дабіцца дзякуючы бездакорнай стральбе - традыцыйна суддзі не зафіксавалі ні аднаго промаху.
Андрэй Некрашэвіч, начальнік Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл Беларусі:
"Толькі што завяршыўся заезд нашага другога экіпажа. Хачу адзначыць, што з пастаўленай задачай экіпаж справіўся. Мы працягваем захоўваць за сабою, за Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь становішча лідара. Мы зрабілі высновы з першага заезду, таму адна з асноўных задач, якая стаяла перад нашым экіпажам, гэта пры стапрацэнтным паражэнні цэлі не дапусціць памылкі падчас праходжання трасы".
Канчатковыя вынікі другога этапу вызначыць судзейская калегія. Беларусаў чакае апошні індывідуальны заезд, і па выніках выступленняў усіх трох экіпажаў вызначацца наймацнейшыя зборныя, якія выйдуць у паўфінал.













