Беларускія танкісты могуць пачаць барацьбу за пуцёўку ў Кітай

24 июля 2013

Пачалася рэгістрацыя на адборачны тур Сусветных камп'ютарных гульняў. Сёлета на Кібералімпіядзе ў якасці афіцыйнай дысцыпліны будзе прадстаўлена беларуская гульня Мір танкаў. Адборачны этап пройдзе анлайн - геймеры будуць спаборнічаць у Інтэрнэце. А прадстаўнік Беларусі вызначыцца восенню ў рамках гранд-фіналу ў Мінску.


Сусветныя камп'ютарныя гульні пройдуць у канцы лістапада - пачатку снежня ў Кітаі. Прызавы фонд Кібералімпіяды - сотні тысяч долараў.