Беларускія спартсмены завяршылі барацьбу за медалі ў чацвёрты спаборніцкі дзень

13 февраля 2018

У лыжных гонках у дысцыпліне індывідуальны спрынт Аляксандр Воранаў прайшоў кваліфікацыю 27-м, але ў чвэрцьфінале ў сваім забегу фінішаваў пятым і не патрапіў у наступны этап. Адзначым, што ў індывідуальным спрынце, каб прайсці кваліфікацыю, трэба было ўвайсці ў трыццатку наймацнейшых.

У жаночых спаборніцтвах, на жаль, у чвэрцьфінал ніхто не прайшоў: Юлія Ціханава - 35-я, Анастасія Кірылава - 40-я, на радок ніжэй Паліна Сераносава, Валянціна Камінская - 47-я.