Беларускія спартсмены вяртаюцца з зімовай Сусветнай універсіяды з трыма медалямі

12 марта 2019
Тры медалі, у тым ліку два залатыя і адзін сярэбраны. З такім багажом з зімовай Сусветнай універсіяды вяртаюцца беларускія спартсмены. На вышэйшую прыступку п'едэстала пашаны паднімаліся нашы фрыстайлісты - Аляксандра Раманоўская выйграла золата ў індывідуальных скачках. А разам з Арцёмам  Башлаковым сталі першымі і ў камандных спаборніцтвах.

Другі вынік у мас-старце паказаў біятланіст Максім Варабей. Калі фрыстайлісты вярнуліся на радзіму раней, то астатняя частка каманды прыляціць у Беларусь сёння, практычна ў той час, калі ў Краснаярску пачнецца ўрачыстая цырымонія закрыцця ўніверсіяды.