Беларускія спартсмены паспяхова стартавалі ў спаборніцтвах па веславанні на байдарках і каноэ ў Заслаўі

25 июня 2019
Па выніках папярэдніх заездаў напрамую прабіцца ў фінал не атрымалася ў Алега Юрэні ў байдарцы-адзіночцы на тысячу метраў. Але ў выніку і ён апынуўся ў вырашальным заездзе і далучыўся яшчэ да васьмі экіпажаў, якія рыхтуюцца пазмагацца за медалі ў сваіх дысцыплінах. 

Надвор'е сёння спадарожнічала добрым вынікам, а госці задаволены не толькі сонцам, але і арганізацыяй спаборніцтваў. 

Ужо заўтра і паслязаўтра вясляры разыграюць 16 камплектаў медалёў. Задача беларусаў - узяць 5 узнагарод. Але мяркуючы па першых выніках, адна з наймацнейшых каманд краіны можа разлічваць на большае.