Беларускія спартсмены сёння ўвечары пазмагаюцца за два медалі Еўрапейскіх гульняў

27 июня 2015

Дзюдаістка Марына Слуцкая, якая выступае ў вагавай катэгорыі звыш 78 кілаграмаў, паспрачаецца за бронзу з украінкай. У фінал мужчынскай эстафеты 4 па 100 комплексным плаваннем з восьмым часам прабіліся і нашы плыўцы. Нагадаем, сёння перадапошні спаборніцкі дзень Еўрапейскіх гульняў. Заўтра адбудзецца ўрачыстая цырымонія закрыцця турніру.