Беларускія спартсмены працягваюць прымаць удзел у праекце "Алімпійскі шлях"

27 Чэрвеня 2019

Упэўненая перамога Марыны Літвінчук і Вольгі Худэнка ў байдарцы-двойцы дадала 15 тысяч беларускі рублёў ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба на рахунак Мазырскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па веславанні на байдарках і каноэ.

У праекце "Алімпійскі шлях" паўдзельнічаў і Юрый Шчарбацэвіч, за яго серабро дадатак у памеры 10 тысяч рублёў атрымае Пінская СДЮШАР №1. Барэц-вольнік Алі Шабанаў, які таксама заваяваў сярэбраны медаль, выбраў у якасці адрасата фінансавай дапамогі Гродзенскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву.

Нагадаем, для ўдзелу ў праекце "Алімпійскі шлях" неабходна ўстанавіць асабісты рэкорд або дасягнуць лепшага выніку ў кар'еры.