Беларускія спартсмены працягваюць барацьбу за пакарэнне алімпійскіх п'едэсталаў

3 августа 2021
Максім Недасекаў сёння цёпла развітаўся з сябрамі па камандзе і адправіўся ў Мінск. І заўтра раніцай бронзавы прызёр XXXII летняй Алімпіяды вернецца на радзіму, дзе ў аэрапорце яго таксама будуць сустракаць родныя і балельшчыкі. Вяртаецца Максім рэйсам са Стамбула ў 9:35.

Беларускія спартсмены тым часам працягваюць барацьбу за пакарэнне алімпійскіх п'едэсталаў, і сёння нашы атлеты ў Токіа стартавалі ў  чатырох дысцыплінах: лёгкай атлетыцы, барацьбе грэка-рымскай, сінхронным плаванні і веславанні на байдарках і каноэ. 

Медалёў у першую чаргу чакалі ад нашых вясляроў, але пакуль не атрымалася. Шанц выправіць сітуацыю будзе і ў Марыны Літвінчук, і ў Вольгі Худзенкі. 

Аляксандр Харавец пра нашы галоўныя надзеі на медалі (відэа).