Беларускія спартсменкі сталі чэмпіёнкамі свету па парашутным спорце

28 июля 2016

Беларускія спартсменкі сталі чэмпіёнкамі свету па парашутным спорце сярод вайскоўцаў у групавой дакладнасці прызямлення. Тут нашы дзяўчаты апярэдзілі расіянак (у іх другое месца) і кітаянак, якія знаходзяцца на трэцяй пазіцыі. У агульным медальным заліку (сюды ўваходзяць тры дысцыпліны парашутнага спорту: скачкі на дакладнасць прызямлення, індывідуальная і групавая акрабатыка) у жаночай зборна1 Беларусі серабро. Мужчынская зборная таксама пакуль на другім месцы чэмпіянату. Палепшыць яна або захавае вынік, будзе залежаць ад вынікаў спаборніцтваў у індывідуальнай акрабатыцы. Сёння яны праходзяць на аэрадроме Кубінка ў Падмаскоўі.

Юбілейны, саракавы чэмпіянат свету па парашутным спорце аб'яднаў больш як 400 вайскоўцаў з 30-ці краін. За 10 дзён спаборніцтваў спартсмены зрабілі больш чым 5 тысяч скачкоў з верталётаў Мі-8 і самалётаў Ан-2 і разыгралі 18 камплектаў узнагарод.